Пачынаецца ўсё з любві — 23 верасня
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы працягвае серыю
Вакальны дуэт «Сумесная вандроўка» быў створаны ў кастрычніку 2005 года ў межах хору «Паланэз» пры касцёле «Святых Сымона і Алены». У аснове творчасці калектыву — творы маладога таленавітага аўтара Ганны Бутырчык, якія атрымалі новае гучанне ў выкананні Надзеі Кійковай і Марыны Дзедавец. Вершы беларускіх паэтаў, пранікнёныя мелодыі і арыгінальныя аранжыроўкі, без сумнення, складаюць непаўторны вобраз дуэта.
У 2005 годзе калектыў стаў лаўрэатам Фестывалю нацыянальных культур «Яднанне» (Беларусь, Мінск), а ў маі 2006 года адна з салістак, Надзея Кійкова, атрымала І прэмію Міжнароднага конкурсу імя Ганны Герман «Танцуючыя Эўрыдыкі» (Польшча, Зялёная Гура).