Акадэмія музыкі набыла ўнікальную скрыпку
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі набыла ў фірмы Florian Leonhard Fine Violins (Лондан) скрыпку работы Андрэа Гварнеры, вырабленую ў 1673 годзе, і смычок да яе, выраблены майстрам Генры ў другой палове XIX cт. Унікальны музычны інструмент быў дастаўлены ў Мінск на днях. Сапраўднасць скрыпкі і скрыпічнага смычка падцверджана сертыфікатамі, прадстаўленымі Фларыянам Леанардам, Пітэрам Бідалфам і Жанам Франсуа Рафінам. Заключэнне аб стане інструмента, яго захаванасці, якасці праведзенай рэстаўрацыі, гукавых якасцях скрыпкі і якасці смычка прадстаўлены дырэктарам інструментаў
цэнтра «РОСИЗО» Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і прафесарам кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі
музыкі Эдуардам Кучынскім.
Мець гонар сыграць на ўнікальнай скрыпцы работы Гварнеры будуць удастоеныя адораныя скрыпачы Акадэміі музыкі падчас удзелу
ў прэстыжных міжнародных конкурсах, адказных канцэртных мерапрыемствах.
АП