Хруцкі і Шагал ад

Источник материала:  
20.09.2010 11:42 — Новости Культуры
У серыі «Вялікія мастакі», што выходзіць пад патранажам газеты «Камсамольская праўда», выйдуць альбомы мастакоў Івана Хруцкага і Марка Шагала.

Як паведамілі «НН» у «Камсамолцы», альбом знакамітага беларускага мастака Івана Хруцкага можна будзе набыць ужо зусім хутка — 28 верасня. Выхад альбому з творамі Марка Шагала запланаваны на канец году — 28 снежня.

Альбомы з серыі «Вялікія мастакі» распаўсюджваюцца накладам 20 тысяч асобнікаў праз сістэму Белсаюздруку ў Мінску і абласных цэнтрах. Іх кошт складае 15 тысяч беларускіх рублёў.

Праект «Камсамолкі» выходзіць і ў іншых краінах і рэгіёнах. Адно што графік з’яўлення альбомаў іншы. У прыватнасці, у Маскве альбом Івана Хруцкага ўжо можна набыць.

Падзяліцца навіной: 
АП

←Акадэмія музыкі набыла ўнікальную скрыпку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика