Малітоўныя святкаванні з нагоды каранавання

Источник материала:  
20.09.2010 10:16 — Новости Культуры
19 верасня ў Слоніме прайшлі малітоўныя святкаванні з нагоды 280-годдзя каранавання іконы Маці Божай Жыровіцкай.

Апостальскі нунцый Марцін Відавіч.

Узначаліў урачыстасць апостальскі нунцый Марцін Відавіч і грэка-каталіцкі апостальскі адміністратар стрыйскай (Украіна) епархіі, Тарас Сэнків.

Святкаванне адбывалася з удзелам каталіцкіх біскупаў Беларусі, духавенства, вернікаў лацінскага і усходняга абраду. Сярод святароў прысутнічалі апостальскі візітатар архімандрыт для грэка-каталікоў Беларусі Сяргей Гаек, старшыня канферэнцыі біскупаў Аляксандр Кашкевіч з Гродна і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Літургія прайшла ў касцёле святога апостала Андрэя ў Слоніме ў візантыйскім абрадзе.

Значную часткі пілігрымаў складалі уніяцкія вернікі з Віцебска, Брэста, Полацка ды іншых куткоў Беларусі. Падчас службы святары віталі вернікаў з Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.

З раніцы ў нядзелю хор «Прасфара» з Мінска праспяваў акафіст у гонар праслаўленай цудамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы, пасля службы Божай адбылася ўрачыстая працэсія з іконай Маці Божай.

Напісаны да каранацыі абраз Жыровіцкай Багародзіцы захоўваецца ў галоўным алтары касцёла св. Андрэя Апостала ў Слоніме за 10 кіламетраў ад Жыровічаў. Ікона маці Божай Жыровіцкай з’яўляецца першым каранаваным абразам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Агулам у Беларусі 9 іконаў, каранаваных папскімі каронамі. На працягу стагоддзяў перад іконай Жыровіцкай Багародзіцы маліліся грэка-каталікі, рыма-каталікі і праваслаўныя. На сённяшні момант налічваецца каля 400 копіяў абразу Маці Божай Жыровіцкай.

19 верасня 1730 г. залатыя кароны з Рыма ўрачыста ўсклалі на ікону Багародзіцы ў горадзе Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля кіеўскага дыяцэза. Каранавалі ікону тры ўніяцкія біскупы: уніяцкі арцыбіскуп Кіеўскі Афанасій Шэптыцкі, мітрапаліт Турава-Пінскі Юрый Булгак, біскуп Уладзіміра-Берасцейскі Тэафіл Гадэцкі.

У 1470 годзе, распавядаюць крыніцы, малыя пастушкі знайшлі на дрэве квітнеючай грушы высечаную ў камяні выяву Багародзіцы. Копія вобраза Найсвяцейшай Панны, намаляваная ў Рыме, была прыслана ў 1723 г. у ВКЛ і па рашэнні папы Бенедыкта XIII была каранавана.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

←Сегодня поступят в продажу билеты на детское "Евровидение".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика