Пра «Ролінгаў» на Першым
10 верасня а 23-35 на БТ пакажуць дакументальную стужку «The Rolling Stones. Хай будзе святло» (2008) пра легендарны гурт.
Міка Джагера і якіх з ім зняў вядомы рэжысёр Мартын Скарсэзэ («Авіятар», «Выспа праклятых»). Гэта яго ўражанні ад двух канцэртаў гурту ў Нью-ёрку: 29 кастрычніка і 1 лістапада 2006 г. Кадры з канцэрту будуць чаргавацца з кліпамі, інтэрв"ю гурта і гістарычнымі здымкамі. Крытыкі кажуць, што Скарсэзэ, які здымаў у стылі «схаванай камеры», удалося сваім фільмам прадэманстраваць, што кожны ролінг мае свой адметны, рупліва культываваны, вобраз.
The Rolling Stones — брытанскі гурт, заснаваны ў 1962 г. Дзякуючы рэвалюцыйным спевам, іміджу няскораных бунтароў і нахабных свавольнікаў, назва гэтага гурта даўно зрабілася хадзячай назвай «рок-н-ролу».
ЛК