Надрукавана ў Садружнасці Шэсць беларускіх выданняў адзначаны ўзнагародамі міжнароднага конкурсу дзяржаў — удзельніц СНД “Мастацтва кнігі”

Источник материала:  

Конкурс праводзіўся па дзевяці намінацыях, і ў трох з іх беларускія кнігі занялі першыя месцы. У намінацыі “Надрукавана ў Садружнасці” пераможцам стала “Слуцкае Евангелле”, выпушчанае выдавецтвам Беларускай праваслаўнай царквы. Узнагароды ўручаліся на 23й Міжнароднай кніжнай выстаўцыкірмашы, якая працягваецца ў Маскве.

Кніга Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі “Думкі сэрца”, якая выйшла ў выдавецтве СвятаЕлісавецінскага жаночага манастыра, атрымала першую прэмію ў намінацыі “Наш сучаснік”. А зборнік выдавецтва “Мастацкая літаратура” “Ніколі не забудзем” удастоены дыплома першай ступені ў намінацыі “Перамога”. У намінацыі “Кніга для дзяцей і юнацтва” другога месца ўдастоена кніга “Волаты і віцязі зямлі рускай” мінскага выдавецтва “Кніжны дом”. “Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь—Масква”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”, заняла трэцяе месца ў намінацыі “Садружнасць”.

Кніга гэтага ж выдавецтва “Зямля сілы. Белавежская пушча” ўзнагароджана спецыяльным дыпломам конкурсу. Усяго на конкурс былі прадстаўлены 155 выданняў з 11 краін. На міжнародным кніжным кірмашы ў расійскай сталіцы паказваюць звыш 200 тысяч найменняў кніг, выдадзеных у больш чым паўсотні краінах. Нягледзячы на такое багацце выбару, на беларускай экспазіцыі, якая разгарнулася на плошчы 320 квадратных метраў, увесь час шматлюдна.

←Краiна Пiсьменства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика