Краiна Пiсьменства
Стала ўжо добрай традыцыяй кожны год праводзіць свята беларускага пісьменства і амаль штогод абіраць яго сталіцай новы горад. Прычым – і гэта абавязковая ўмова – горад ці яго наваколле павінны мець да беларускага пісьменства самае непасрэднае дачыненне. Цяжкасці ў выбары сталіцы ніколі не ўзнікае, хутчэй мае месца добрая кан- курэнцыя. Бо ў нашай краіне кожны горад, кожнае мястэчка, нават кожная вёска можа на гэта званне прэтэндаваць. Куды ні глянь – там была друкарня, там нарадзіўся вядо- мы пісьменнік, там бытуе адметная легенда ці песня, па-майстэрску, па ўсіх правілах прыгожага пісьменства складзеная. Быць пісьменным у беларусаў заўсёды было і ёсць не прэстыжам – жыццёвай неабходнасцю, чэрпаць веды з напісанага – сямейнай спрадвечнай традыцыяй.
Працягвайце гэту добрую традыцыю разам з вашай “Народнай газетай”