Каложу «адновяць» з дапамогай газасілікатных блокаў

Источник материала:  
03.09.2010 16:23 — Новости Культуры
У Гродне на вуліцах развешваць інфармацыю пра рэканструкцыю царквы ХІІ ст. Ёсць там звесткі і пра будаўнічыя матэрыялы.

Думалі выкарыстоўваць граніт і базальт.

Але скончыцца ўсё газасілікатам. Фота forum.grodno.net

Пры аднаўленні страчанай сцяны Барысаглебскай царквы (Каложы) будуць выкарыстоўвацца газасілікатныя блокі. Пра гэта колькі дзён таму паведамлялася па мясцовым тэлебачанні. Цяпер у Гродне на вуліцы Савецкай размясцілі інфармацыю пра будучую рэканструкцыю царквы ХІІ ст. Ёсць там звесткі і пра будаўнічыя матэрыялы. З іх вынікае, што драўляную сцяну заменяць сцяной з газасілікатых блокаў, схаваных пад плінфай.

Цікава, што згодна размешчаных на сайце аблвыканкама эскізаў архітэктурнага праекта аднаўлення Каложскай царквы страчаную сцяну мусяць аднаўляць з выкарыстаннем штучнага і прыроднага каменнага матэрыялу. У якасці штучнага матэрыялу павінна была выкарыстоўвацца керамічная цэгла-плінфа, а ў якасці прыроднага — апрацаваныя валуны — гнейс, базальт і граніт.

Дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў кажа, што яшчэ два гады таму выказваўся супраць выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў пры аднаўленні Каложы. «Я і цяпер не змяніў сваё меркаванне. Калі мы аднаўляем унікальныя архітэктурныя помнікі з выкарыстаннем жалезабетону і газасілікату, то гэты самым прыўносім сюды істотны элемент несапраўднасці. А тым больш, калі гаворка пра такі аб’ект, як царква ХІІ ст. Архітэктар прытрымліваецца меркавання, што ў выпадках з разбуранымі, або часткова парушанымі помнікамі, як Каложа, лепш пакінуць усё як ёсць, папярэдне грунтоўна закансерваваўшы.

***

Погляд Гродзенскай епархіі на праблему рэстаўрацыі Каложы

Храм павінен быць адноўлены ў выглядзе, максімальна набліжаным да першапачатковага, які царква мела ў самым пачатку свайго існавання ў ХІІ ст. Дарэчы, і самі вернікі іншых храмаў горада, сярод якіх шмат прадстаўнікоў навуковай і творчай эліты горада, таксама лічаць, што ў выпадку правядзення рэстаўрацыі храм павінен быць выкананы ў старажытнарускім стылі з архітэктурнымі дэталямі, уласцівымі праваслаўным храмам візантыйскага тыпу.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Людмила Колас: Считаю, что красота тембра голоса зависит от интеллекта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика