Уладзімер Лобач. Дзісна
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282473724196660.jpg)
© Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282473724261654.jpg)
© Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282473724266850.jpg)
© Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача
![](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1282473724272922.jpg)
© Дзісна. Фоты Уладзімера Лобача
Дождж у мястэчку змывае глянец
з маленькіх шыльдаў турыстычных,
што мусяць чытаць маскаль і брытанец,
а для тутэйшых і так ўсё прывычна:
ніякіх дзівосаў, ніякіх навінаў,
у камяніцах жыдоўскіх былых
прагнозам ня вераць, бо маюць прычыны,
а дождж успрымаюць на слых.
Вітаюцца ў крамах, помняць на памяць
расклады аўтобусаў у
які палохае і вабіць
мабільнай сувяззю і словам «інтэрнэт».
А Восень між Дзісёнкай і Дзвіной
ўжо затыкае ў кросны павуцінкі.
Мястэчка. Ціхі дождж. Чужы спакой.
Шукаюць куры ў градах «барацінкі».
* * *
Уладзімір Лобач — этнограф, гісторык, працуе ў Полацку. Загаловак верша — ад Рэдакцыі. На блогу аўтара — без назвы.
uladzimer.livejournal.com