Казахстан: погляд з Беларусi
У сталiчным Доме лiтаратара адбылася прэзентацыя кнiгi «Казахстан—Беларусь», якая выдадзена выдавецтвам «Мастацкая лiтаратура». Складальнiкамi новага зборнiка выступiлi старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi празаiк Мiкалай Чаргiнец i кандыдат гiстарычных навук вядомая казахская журналiстка Гульнара Кiргiзбаева.
Кнiга выйшла ў серыi «Разам» па дамоўленасцi Пасольства Казахстана ў Рэспублiцы Беларусь i прысвечана дружбе i супрацоўнiцтву дзвюх краiн, якiя адлюстроўваюцца на яе старонках праз асабiстыя ўражаннi, мiжчалавечыя адносiны прадстаўнiкоў двух народаў. У лiку аўтараў нямала вядомых людзей Беларусi, у прыватнасцi, касманаўт Пётр Клiмук, кампазiтар Iгар Лучанок, мiтрапалiт Фiларэт, канструктар Мiхаiл Высоцкi, а таксама шэраг ураджэнцаў Казахстана, якiя жывуць, вучацца, працуюць у нашай краiне. Успамiны, нататкi, замалёўкi суправаджае фотаальбом з маляўнiчымi вiдамi дзвюх сталiц – Мiнска i Астаны.
На здымку: надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Казахстан у Рэспублiцы Беларусь Анатолiй Смiрноў i старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкалай Чаргiнец у час прэзентацыi кнiгi.
Фота: Валерый ХАРЧАНКА