У

Источник материала:  
12.08.2010 09:36 — Новости Культуры
Выстава «Традыцыі і культура Японіі» адкрылася ў гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі 11 жніўня. Экспазіцыя прадастаўлена пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Як паведаміў галоўны захавальнік фондаў галерэі Алег Курашоў, на выставе прадстаўлены прадметы культуры і быту Краіны ўзыходзячага сонца: дыярамы аб’ектаў сусветнай спадчыны Японіі, уключаных у спіс ЮНЕСКА. У ліку экспанатаў — макеты замкаў і храмаў, наборы лялек, паветраных змеяў, японскіх масак, мініяцюрныя кампазіцыі дзіцячых святаў, набор макетаў для азнаямлення з японскай кухняй і посуду для чайнай цырымоніі, прадметы адзення.

Паводле слоў Курашова, адкрыццё экспазіцыі — сведчанне ўмацавання і далейшага развіцця сяброўскіх сувязяў паміж беларускім і японскім народамі.

Выстава будзе доўжыцца да 12 верасня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←К музею народного поэта Беларуси Янки Купалы в Вязынке зарастает тропа.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика