Чытайце, здзіўляйцеся, вандруйце, галасуйце! Шчыра кажучы, пачынаючы летась праект “Сем цудаў Беларусі” ў цяперашнім яго ракурсе – прысвяціць асобную публікацыю кожнаму раёну, сумняваліся: ці атрымаецца?

Источник материала:  
Чытайце, здзіўляйцеся, вандруйце, галасуйце! 
Шчыра кажучы, пачынаючы летась праект “Сем цудаў Беларусі” ў цяперашнім яго ракурсе – прысвяціць асобную публікацыю кожнаму раёну, сумняваліся: ці атрымаецца?

Раёнаў як-ніяк аж сто васемнаццаць. Затое цяпер, праз год з невялікім, горда можам канстатаваць: атрымалася! Праект выходзіць на фінішную прамую – са ста васемнаццаці запланаваных публікацый засталося ўсяго дзесяць. Яны ўжо падрыхтаваныя, проста чакаюць сваёй серады або суботы.

Здзейснілася гэта нялёгкая і найцікавейшая праца ў многім дзякуючы рупліўцам на месцах – супрацоўнікам раённых музеяў, газет, райвыканкамаў. За тое ўсім ім – наша самашчырае шанаванне. Засталося ўсяго дзесяць раёнаў і шэсць абласных цэнтраў, якім мы прысвецім асобныя публікацыі. Але на гэтым праект не закончыцца: наперадзе яшчэ вынікі галасавання, вызначэнне пераможцаў, шмат чаго цікавага і захапляльнага. І ўсё гэта, канешне, пры вашым самым актыўным удзеле, шаноўныя чытачы. Галасуйце за ўпадабаныя вамі цуды на нашым сайце www.ng.by або па пошце. 

Пазнавайце Радзіму разам з “Народнай газетай”!

←Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика