Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю

Источник материала:  
10.08.2010 22:34 — Новости Культуры
У Кернаве пад Вільняй скончыла працу Міжнародная летняя школа Еўрапейскага гуманітарынага універсітэта (ЕГУ) для маладых даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы гуманітарных і сацыяльных навук «Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва».

Гісторыкі і філосафы праектуюць нацыю
Эксперты Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч.

На працягу тыдня, ад 2 да 8 жніўня, абмяркоўваліся праблемы генезісу, лёсу, шляхоў і формаў нацыябудаўніцва ў Беларусі. Даследчыкі з Мінску, Вільні, Гродна, Брэмена, Варшавы, Рыгі, Гарварда, Самары і Прагі спрабавалі асэнсаваць беларускую нацыянальна-культурную спецыфіку ў шырокім еўрапейскім кантэксце.

Экспертамі па праблеме выступалі такія вядомыя беларускія навукоўцы, як Пётра Рудкоўскі і Валер Булгакаў, Алег Латышонак і Захар Шыбека, Яўген Мірановіч і Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч, Таццяна Шчытцова і Вольга Шпарага, Сяргей Токць. У дыскусіях актыўны ўдзел таксама бралі Альвідас Ніжантайціс (Вільня) і Алена Тэмпер (Лейпцыг).

У цэнтры абмеркаванняў апынуліся праблемы ролі гарадскога і вясковага асяродкаў у нацыябудаўніцтве, месца гісторыі і памяці ў фармаванні ідэнтычнасці, суадносіны этнакультурнага і грамадзянскага нацыяналізмаў, роля дэмакратызацыі і еўрапеізацыі…

Прадуктыўнасці дыскусій моцна спрыяў дыялог паміж гісторыкамі і філосафамі.

Будзем спадзявацца, што гэтая Школа стане традыцыйнай. Прынамсі ЕГУ мае для гэтага ўсе магчымасці...

Падзяліцца навіной: 
Наш кар.

←Александр Лукашенко одобрил инициативу создания при правительстве общественного совета по развитию культуры и искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика