«Пасланне сябрам» Ларысы Геніюш
10.08.2010 17:08
—
Новости Культуры
Выйшаў дыск з голасам Ларысы Геніюш. Запіс, на якім паэтка чытае свае вершы, быў зроблены ў маі 1981 года ў Зэльве.
На дыску ў дадатак змешчаны фотаздымкі сяброў суполкі «Паддашкаўцы». Гэта было нефармальнае аб’яднанне людзей у 1966-1985, якія любілі Беларусь. Ларыса Геніюш, Яўген Кулік, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў…
Летась выйшаў дыск «Галасы», на якім змешчаны запісы 1968 года з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш, Уладзімірам Караткевічам і Рыгорам Барадуліным.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ