Аднавіліся здымкі эратычнага фільма «Бацькава шчасце»
Здымкі пачаліся яшчэ ў 2006, але былі прыпыненыя праз адмову выканаўцы галоўнай ролі ўдзельнічаць у гэтым праекце. У той момант ён працаваў у начным клубе кіроўцам і здымкі ў эратычных фільмах лічыў дадатковым заробкам, але не чакаў, што паўстане вялікі скандал.
Пасля паказу на Першым канале ў праграме Андрэя Малахава «Няхай гавораць» фрагмента з фільма «Бацькава шчасце» выбухнуў скандал.
Праз чатыры гады кампанія
У найбліжэйшы час Аляксандр Валаў правядзе
Валаў не баіцца наступстваў: «Мы здымаем не дакументальны фільм, а мастацкі. І ніякага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ім няма. Ёсць выдуманы персанаж Бацька. Так, не буду адмаўляць,
ён падобны да Лукашэнкі і шмат у чым спісаны з яго. Так, па ходзе дзеяння ён трапляе ў вельмі скандальныя сітуацыі. Напрыклад, будзе эпізод, калі вядомы расійскі кампазітар прыводзіць да яго непаўналетніх хлопчыкаў для сэксуальных забаваў. Будзе шакавальны эпізод у кароўніку. Але я настойліва рэкамендую не ставіцца да ўсяго гэтага занадта сур’ёзна».Валаў вядомы тым, што быў прадусарам порнаакторкі Алены Беркавай, стварыў Грамадскі эратычны тэлеканал і разам з дэпутатам Мітрафанавым зняў фільм пра Юлію Цімашэнка і Міхаіла Саакашвілі «Юля». Мабыць, настаў час прайсціся і па рэпутацыі беларускага прэзідэнта. Такія праекты ў Расіі выпадковымі не бываюць.
belaruspartisan.org