"Беларусьфільм" здыме "Усё, што нам трэба"

Источник материала:  
"Беларусьфільм" здыме "Усё, што нам трэба"На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пачалася праца над новым тэлевізійным праектам — чатырохсерыйным мастацкім фільмам "Усё, што нам трэба".Як паведаміла прэс-сакратар "Беларусьфільма" Валянціна Белякова, стартаваў рэжысёрска-падрыхтоўчы перыяд стварэння карціны — вядзецца праца па выбары месцаў натурных здымак, па падборы касцюмаў, рэквізіту, грыму і кастынг акцёраў. Здымкі фільма пачнуцца праз некалькі месяцаў.

Рэжысёр карціны Іван Паўлаў вядомы беларускаму гледачу па фільмах "На спіне ў чорнага ката" (2008), "Навагоднія прыгоды ў ліпені" (2008) "Спакуса" (2006) і інш. Сцэнарый да фільма напісаў Ігар Тароцька. На конкурсе сцэнарыяў, які кінастудыя "Беларусьфільм" праводзіла ў 2008 годзе, ён атрымаў трэцюю прэмію. Раней вынікам гэтага творчага саюза стала камедыя "На спіне ў чорнага ката", паведамляе БелаПАН.

Лірычная меладрама "Усё, што нам трэба" аб'ядноўвае гісторыі розных па ўзросце, прафесіі і жыццёвых прыярытэтах герояў, сярод якіх — пісьменнік, студэнтка, хакеіст, правадніца, хатняя гаспадыня, генерал, дзелавая жанчына і інш. Напярэдадні новага года кожнаму з іх хочацца перамен да лепшага: хтосьці з іх імкнецца памяняць сваё жыццё, хтосьці спрабуе пераасэнсаваць тое, што адбываецца, і пачаць усё з чыстага ліста, хтосьці стараецца працягнуць імгненні раптоўнага шчасця.

Нагадаем, у 2010 годзе кінастудыя "Беларусьфільм" плануе выпусціць восем фільмаў і серыялаў. У прыватнасці, на экран сёлета ўжо выйшла патрыятычная драма "Брэсцкая крэпасць", эксцэнтрычная камедыя "Дастыш фантастыш", а таксама пачаліся здымкі фільма "Дакрананне" аб гарадской прыгажуні, якая атрымала размеркаванне на вёску.
Крынiца: Народная Воля
←Поэт, салон и стадион

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика