Гран-пры міжнароднага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу атрымаў беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi"

Источник материала:  
Гран-пры міжнароднага фестывалю ў Санкт-Пецярбургу атрымаў  беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi"Беларускі жаночы хор "Чароўныя лiлеi" атрымаў некалькі ўзнагарод VI Міжнароднага фестывалю харавога мастацтва "Спеўны свет" імя Юрыя Фаліка, які з 30 ліпеня па 4 жніўня прайшоў у Санкт-Пецярбургу.Жаночы хор "Чароўныя лiлеi" быў створаны на базе змяшанага хору аддзялення харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ) пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў дацэнта БДАМ Інесы Бадзякі.

Як паведамілі БелаПАН у БДАМ, хор упершыню прадстаўляў Беларусь на гэтым фестывалі. У конкурснай праграме ўдзельнічалі харавыя калектывы і вакальныя ансамблі з 20 краін, у тым ліку Японіі, Славеніі, Арменіі, Венгрыі, Эстоніі, Турцыі, Даніі.

Выступаючы ў трох катэгорыях, беларускія выканаўцы занялі прызавыя месцы: у катэгорыях "Духоўная музыка" і "Аднародныя хары" "Чароўныя лiлеi" атрымалі дыпломы лаўрэата II прэміі, у катэгорыі "Сучасная музыка" — дыплом лаўрэата I прэміі.

У другім туры конкурсу беларускі хор атрымаў Гран-пры, апярэдзіўшы мужчынскі хор Victoria Саратаўскага губернскага тэатра харавой музыкі і хор "Спегані" (Ерэван).

Прыз "Найлепшай салістцы" прысуджаны Алёне Працко, студэнтцы 4-га курса БДАМ, за выкананне сольнай партыі ў творы "Песня Вірынеі з палаца" з оперы "Вірынея". Акрамя таго, беларускі калектыў атрымаў прыз сімпатый гледачоў.


Крынiца: Народная Воля
←Легендарный сыщик ушел из жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика