Зэльва: шыльду Ларысе Геніюш сарвалі са сьцяны
05.08.2010
—
Новости Культуры
У Зэльве, на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, мясцовыя ўлады зьнялі памятную шыльду паэтцы, усталяваную да яе 100-годзьдзя.Пра гэта паведаміла цяперашняя гаспадыня будынку. Паводле яе словаў, дошку зьнялі пасьля таго, як яе ўбачыў чыноўнік райвыканкаму Юры Кулікоў, які адказвае за ідэалёгію.
Паводле словаў Кулікова, улады маюць намер "даць прававую ацэнку" несанкцыянаванаму ўсталяваньню. Дзе цяпер знаходзіцца шыльда, невядома.
Паводле словаў Кулікова, улады маюць намер "даць прававую ацэнку" несанкцыянаванаму ўсталяваньню. Дзе цяпер знаходзіцца шыльда, невядома.
Крынiца: Радыё Свабода