У Менску адчыняецца выстава
03.08.2010 15:25
—
Новости Культуры
Прысьвечаная 600-годзьдзю Грунвальдзкай бітвы выстава, арганізаваная амбасадай Літвы ў Беларусі, адчыняецца сёньня ў Нацыянальным гістарычным музэі (вул. Маркса, 12).
Як паведамляе БЕЛТА, у Літве на працягу 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. Выстава “Памяць аб Грунвальдзкай перамозе” падрыхтаваная Мастацкім музэем Літвы сумесна з Міністэрствам замежных спраў Літвы і Варшаўскім нацыянальным музэем і складаецца з двух дзесяткаў стэндаў.
Пасьля Беларусі выстава будзе экспанавацца ў Украіне, Расеі, Чэхіі і Аўстрыі.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода