У Івянцы прайшла малітоўная сустрэча каталіцкай моладзі + фота
Шмат год запар у Івянцы ладзіцца «Музычная майстроўня» —
Дэвіз сёлетняга моладзевага фэсту — «Хочаш быць шчаслівым? Выконвай запаведзі». Менавіта гэта было тэмай выступаў, з якімі звярнуліся да моладзі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, ксяндзы Ігар Лашук і Юры Касабуцкі.
Сярод натоўпу прыкметна вылучаліся два дзясяткі два каталіцкіх скаўтаў. Яны правялі прэзентацыю свайго руху. На ўскраіне пляцоўкі стаялі намёты каталіцкага выдавецтва «Pro Christo» і каталіцкай сямейнай кансультацыі.
Міліцыянты паводзілі сябе карэктна. На ўваходах патрабавалі адкрываць сумкі, але не корпаліся ў іх і не празвоньвалі металашукальнікамі кішэні. Не было нараканняў і на працу службы парадку. У той жа час за вернікамі пільна назіралі супрацоўнікі ў цывільным. Яны былі без бэджаў і ні моўчкі стаялі, ні з кім не размаўляючы.

Па дарозе ў Івянец

Сярод натоўпу ўдзельнікаў прыкметна вылучаліся скаўты

Тэатральная пастаноўка на фэсце.

Хлопец нясе ў працэсіі часцінку дрэва ад Крыжа, на якім быў распяты Хрыстос

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч стаіць на каленях перад крыжам

Міліцыя ў Івянцы паводзіла сябе карэктна.
Кастусь Шыталь, фота аўтара