Выйшаў дыск да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Источник материала:  
28.07.2010 11:21 — Новости Культуры
Спявачка з Баранавічаў, сябра БХД Галіна Ярашэвіч падрыхтавала музычны альбом да 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш пад назвай «Цябе спяваю».

Назву аматарскаму альбому дала першая песня, якую напісала сама Галіна Ярашэвіч у гонар паэткі. Астатнія дзевяць песен на дыске створаныя на вершы Ларысы Геніюш. Сярод іх такія вядомыя, як «Дзяўчына», «Было свята», «На шчасце», «Сонца ясна засвяціла», «Начлежнікі».

Музыку да ўсіх песен напісала сама Галіна Ярашэвіч. Паводле яе, гэта не бардаўская, а інструментальная музыка. Аранжыроўшчыкам выступіў яе сын — Павал Зубік.

Падзяліцца навіной: 
bchd.info

←Усё пра шмаравідла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика