Малы беларуска-беларускі слоўнік сэксуальных паняццяў
© фота Юліі Дарашкевіч |
Вялікая колькасць чытачоў калонкі «Каханне і сэкс» звярнуліся да аўтара з прапановай зрабіць невялічкі слоўнічак сэксуальных і любоўных паняццяў ды тэрмінаў. Слушная прапанова. Бо як у Беларусі сэкс ёсць, дык павінны знайсціся і словы, якія б гэтую з"яву апісвалі і аздаблялі. Такім парадкам з гонарам прэзентуем вам наш пасільны ўнёсак у беларускае любошчазнаўства.
Беларускія сінонімыВывальненне — эякуляцыя
Кахацца — займацца (бавіцца) сэксам, тое самае што і «любіцца»
Любіцца —тое самае што і «кахацца».
Любошчы — сэкс
Маціца — рас. матка, анг. womb, лац. uteras
Мілошчы — петынг
Напяты — эрэгіраваны, тое самае, што і «наструнены»
Начэпнік — прэзерватыў
Пешчы — тое самае, што і «мілошчы».
Полавы — сэксуальны, плоцевы. Ад слова «пол».
Похва — вагіна
Поцяг — сэксуальнае жаданне, пажада
Секель — клітар
Смочкі — цыцкі, саскі
Суполенне — каітус
Церце — трэнне, фрыкцыі
Цнатлівы — нявінны
Цыцкі — грудзі
Цягліца мачавіка — мышца мачавога пухіра
Чэлес — мужчынскі полавы орган
Шмаравідла— змазка
Юр — пажада, сэксуальная заклапочанасць
Юрлівы — пажадлівы, сэксуальна заклапочаны
Ядры — яйцы
Сямён Цыбульскі