«Тварамі» дзіцячага «Еўрабачання-2010» сталі 11 беларусаў

Источник материала:  
22.07.2010 11:11 — Новости Культуры
Белтэлерадыёкампанія завяршыла промаакцыю "Стань тварам дзіцячага "Еўрабачання" ў рамках падрыхтоўкі да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010", які пройдзе ў Мінску 20 лістапада.

11 беларусаў сталі "тварамі" дзіцячага "Еўрабачання", паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Фотаздымкі пераможцаў кастынгу ў найбліжэйшы час з"явяцца на білбордах і плакатах на вуліцах беларускіх гарадоў.

У "зорную" частку пераможцаў кастынгу ўвайшлі вядучы Дзяніс Кур"ян, выканаўцы Вольга Барабаншчыкава, Аляксей Жыгалковіч, Ксенія Сітнік, Юрый Дземідовіч, Аліна Молаш, Дар"я Надзіна, Ірына Казанцава і Андрэй Бібікаў. "Тварамі" дзіцячага "Еўрабачання" сталі таксама 16-гадовая вучаніца 179-й сталічнай школы Юлія Бражынская і 19-гадовы навучэнец Мінскага дзяржаўнага эканамічнага каледжа Ілья Ільмурскі. Усяго ж заяўкі на ўдзел у кастынгу прыслалі каля 1,5 тыс. чалавек.

Пераможцы промаакцыі ўзялі ўдзел у незвычайнай фотасесіі, падчас якой усе ўдзельнікі павінны былі скакаць на батуце.

Гатовыя фотаздымкі дапоўняць рознакаляровыя крылы, выкананыя ў стылі лагатыпа дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010".

Паводле слоў выканаўчага прадзюсера дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" Аляксандра Мартыненкі, такая промаакцыя праводзіцца ўпершыню ў гісторыі дзіцячага "Еўрабачання". "Мы хацелі прыцягнуць да падрыхтоўкі да гэтага шоу простых беларусаў, — сказаў ён. — Як вы ведаеце, цікавасць да конкурсу ў нашай краіне вельмі высокая, і, па-мойму, гэта справядліва — даць магчымасць любому гледачу заявіць пра сябе і падзяліцца сваім пазітывам".

Паводле слоў галоўнага дырэктара Першага канала Белтэлерадыёкампаніі, тэлевізійнага прадзюсера дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" Аляксандра Капёнкіна, кастынг — толькі частка плана па праматаванні конкурсу ў Беларусі. Калі вызначацца ўсе ўдзельнікі конкурсу, адзначыў ён, на вуліцах Мінска і па дарозе з аэрапорта ў сталіцу з"явіцца яшчэ адна серыя білбордаў з фотаздымкамі выканаўцаў.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.

←23 июля в Джаз-ланче слушаем гитариста и… гитару!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика