
Смерць Ігара Дабралюбава — вялікі ўдар для беларускай культуры, заявіў у інтэрв'ю рэжысёр Юрый Хашчавацкі."Гэта вялікі ўдар і для мяне асабіста, і для ўсіх, хто захапляўся яго фільмамі, — падкрэсліў Хашчавацкі. — Я лічу Ігара Міхайлавіча адным са сваіх настаўнікаў, бо свой першы ігравы фільм здымаў у яго майстэрні. Гэта быў унікальны чалавек, які выдатна ставіўся да маладых рэжысёраў, прымаў іх вельмі цёпла, вельмі шмат дапамагаў, яго парады былі бясцэннымі", паведамляе БелаПАН.