Алена Адамчык стварыла «Жанчын Манака»
21.07.2010
—
Новости Культуры

«Жанчыны Манака» — гэта здымкі Алены Адамчык і інтэрв’ю з рэзідэнтамі паўднёваеўрапейскага княства. Сярод гераінь — Сандрын Гарбаньяці, Сафія аль Рашыд, Моніка Бакардзі. Выданне з’яўляецца працягам праекта фотамастачкі аб еўрапейскіх жанчынах. «Я займаюся тым, што мяне цікавіць — рухам жанчын Еўропы».
Фотакніга выйшла на дзвюх мовах: па-англійску і па-французску.
Уступ да яе напісала прынцэса Гановерская Караліна.
Прэзентацыя адбудзецца праз тыдзень у Монтэ-Карла.
Крынiца: aliena-adamchyk.livejournal.com.