Усе рыцары едуць у Мсціслаў!
Старажытны Мсціслаў будзе прымаць рыцараў і іх прыгожых дам трэці год запар. У фэсце возьмуць удзел больш за два дзясяткі рыцарскіх клубаў. Акунуцца ва ўмоўны, але гераічны і незабыўны свет сярэднявечнай культуры запрашаюцца ўсе!
Праграма «Рыцарскага
Для ўдзельнікаў і гасцей «Рыцарскага фэсту» будзе гатаваць сярэднявечная кухня. У гарадскім парку запрацуе Горад майстроў. На свяце выступяць «Песняры», розныя беларускія гурты, вогненны цырк. Будзе лазернае шоу і феерверк. Сярэднявечная дыскатэка познім суботнім вечарам запрашае моладзь, а білет на яе каштуе 1200 рублёў.
На Замкавай гары будуць праходзіць рыцарскія турніры. Уваход на іх платны: праўда, білеты каштуюць зусім нядорага. Каб трапіць на турніры мечнікаў і лучнікаў, трэба заплаціць 1100 рублёў, а каб назіраць на рознымі бугуртамі — 1500 рублёў.
Пра начлег і харчаванне гасцям «Рыцарскага фэсту» раяць паклапаціцца загадзя. Жыць можна нават ў спальных карпусах старажытнага іезуіцкага манастыра, на тэрыторыі якога будзе працаваць і
Звязда