БТ цэлы тыдзень паказвае фільмы аб Грунвальдзе

Источник материала:  
13.07.2010 18:06 — Новости Культуры
Шэраг беларускіх тэлеканалаў падрыхтаваў фільмы аб Грунвальдскай бітве.

На БТ яшчэ ў панядзелак, 12 ліпеня, пачалі паказваць цыкл дакументальных фільмаў. Кожны дзень да пятніцы ў 14.30 аўтары фільма будуць знаёміць з перадумовамі вайны з крыжакамі, выніковай бітвай і яе наступствамі.

15 ліпеня, у чацвер, на тэлеканале АНТ праграма «Адваротны адлік» будзе прысвечана Грунвальду. Пачатак у 23.30. Паўтор перадачы можна паглядзець у суботу, 17 ліпеня, у 12.45.

Адмысловую праграму падрыхтаваў тэлеканал «Белсат». 22 ліпеня ў 21. 20, а 23 ліпеня ў 08.50, будзе дэманстравацца запіс рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы, у якім прымуць удзел каля 2000 рыцараў, у тым ліку і з Беларусі.

Акрамя гэтага, 25 ліпеня ў 17.30 (паўтор 26 ліпеня ў 08.50) — дакументальны фільм «Легенда Грунвальда».

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Елфимов и «Палеская зорачка» поедут в Голливуд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика