Грунвальд па пошце
Ці не самай маштабнай вайсковай падзеі Сярэднявечча прысвечаны камплект паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах», што падрыхтаваны па матэрыялах фондаў нацыянальнай бібліятэкі.
У набор уваходзіць 16 паштовак. Сярод іх рэпрадукцыі гравюраў і палотнаў беларускіх, польскіх, чэскіх і швейцарскіх мастакоў, сучасных і класічных.
Вядома, не абышлося без паляка Яна Матэйкі, ягонага эпічнага палатна «Грунвальдская бітва» (там, дзе Вітаўт у сярэдзіне). А таксама рэпрадукцыі карціны чэха Альфонс Муха (палатно «Пасля Грунвальдскай бітвы») і класічных мініятур, узятых з ілюстраваных хронік швейцарскага гісторыка Шылінга. Сярод паштовак прадстаўлены таксама партрэтны жывапіс: выявы князя Вітаўта і караля Ягайлы. Не забыты і партрэт галоўнага праціўніка аб’яднанага беларуска-літоўска-польскага войска — вялікага магістра Тэўтонскага Ордэна Ульрыха фон Юнгінгена.
Кошт набору паштовак — блізу 11 тысяч беларускіх рублёў.
Прэзентацыя паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах» адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах гісторыка-культурнага праекта «Грунвальд-600».
дырэктар нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі на прэзентацыі праекта «Грунвальд-600». Фота з сайту nlb.by bbb |
Лявон К.