Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 6 ліпеня на Купальскую ноч у Мінску.
Купалле ў Купалаўскім музеі пачнецца, а 19 гадзіне купальскімі песнямі з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні фальклорнага гурта «Ліцвіны», а працягнуцца літаратурна-музычнай праграмай «Па струнах думак…». У яе ўвойдуць песні на вершы Янкі Купалы, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх артыстаў: «Alta Mente», «Хорціца», «Relikt», Алеся Камоцкага, Ірыны Лой, Андрэя Касценя, Рамана Яраша.
Наведвальнікаў чакае пляценне купальскіх вянкоў, маляванне па твары, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі «Гістрыён» ў суправаджэнні гурта «Пераплут».
Гэтым вечарам наведвальнікі музея змогуць апынуцца ў фотаатэлье пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць партрэт у нацыянальным строі на добрую згадку, прыняць удзел у майстар-класе сябра Саюза майстроў Наталлi Гамаюнавай па выцінанцы — традыцыйнаму для беларускага горада віду мастацтва, і кожны жадаючы атрымае магчымасць стварыць маленькі мастацкі шэдэўр.
Завершыцца свята агнявым шоў «Танец агню».
Кошт квіткоў — 5 тысяч рублёў. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыйдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.
АП