Лена Маер адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары»
Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі. Хоць запрашэнне і было зроблена яшчэ за месяц да перамогі на еўрапейскім конкурсе, спявачка толькі цяпер прыняла канчатковае рашэнне. Але 10 ліпеня на плошчы Перамогі ў Віцебску выступяць іншыя ўдзельнікі «Еўрабачання» розных гадоў:
«3+2», Руслан Алехно, Пётра Ялфімаў, Аляксандр Панаётаў, Дыяна Гурцкая, Ева Рыас, Даніэль Дзігес…Сп. Карачэўскі назваў суму, якая сёлета была выдаткавана з рэзервовага фонду прэзідэнта на правядзенне фестывалю, — 2,5 млрд. рублёў (летась гэтая лічба склала толькі 2,068 млрд.). Амаль столькі ж, 2,412 млрд., было выдаткавана і з бюджэту саюзнай дзяржавы.
Па словах намесніка міністра,
ужо раскупленыя 80 працэнтаў квіткоў на ўсе канцэрты.ХІХ міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» пройдзе ў Віцебску з 9 па 15 ліпеня. Падчас фэсту традыцыйна адбудуцца конкурс маладых выканаўцаў і дзіцячы конкурс.
Беларусь на іх прадставяць Дзяніс Вяршэнка, Зара Ларэнка і Ганна Зайцава.
На фестываль таксама запрошаны Дзіма Білан, Томас Андэрс, Мікалай Баскаў, Юрый Антонаў, Інна Афанасьева, Стас Міхайлаў і іншыя.
Сольных канцэртаў беларускіх выканаўцаў не будзе. Звязана гэта з іх неакупальнасцю. Паслухаць айчынных спевакоў можна будзе на асобным канцэрце беларускіх зорак.
Пазнаёміцца з праграмай выступленняў артыстаў на фестывалі можна тут.
Кастусь Матушыч