У Мінску выйшаў зборнік паэзіі XXI стагоддзя Генадзя Бураўкіна
03.07.2010
—
Новости Культуры
У выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў зборнік паэзіі XXI стагоддзя паэта і дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна.Як паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі, кнігу склалі паэмы "Узнясенне" і "Развітанне", прысвечаныя Францішку Бугушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўняй любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яго лірычныя вершы гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.
Кніга выйшла накладам 1 тыс. асобнікаў у аздабленні вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава.
Кніга выйшла накладам 1 тыс. асобнікаў у аздабленні вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава.
Крынiца: Народная Воля