Кіно на выходных: восем беларускіх стужак
Прыгодніцкі серыял «Тры талеры» (Белтэлерадыёкампанія-«Беларусьфіль», 2005). Чатырохсерыйнны фільм для падлеткаў быў зняты паводле кнігі Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер».
У серыяле сучаснасць перагукаецца з гісторыяй. Падлеткі шукаюць скарб 1812 года і выкрываюць злодзеяў.
Рэжысёр: Ігар Чацвярыкоў.
Сцэнар: Алена Калюнова, Андрэй Федарэнка.
У ролях: Андрэй Сакалоў, Генадзь Аўсянікаў, Даша Бранкевіч, Андрэй Чарнышоў і іншыя.
Тэлеканал «Лад», 3 ліпеня ў 08.20-1,2 серыі, 4 ліпеня ў 08.25-3,4 серыі.У двухсерыйнай кінааповесці «Пакуль мы жывыя» («Беларусьфільм», 2008) дзеянні адбываюцца ў беларускім райцэнтры ў канцы 1980-х. Перараджэнне галоўнага героя з партыйнага функцыянера ў дэмакрата. Каханне і кар’ера. Што будзе мацнейшым?
Рэжысёр: Сяргей Сычоў.
Сцэнар: Фёдар Конеў.
У ролях: Юлія Кадушкевіч, Дзмітрый Арлоў, Віктар Манаеў, Генадзь Гарбук і іншыя.
Тэлеканал «Лад», 3 ліпеня ў 21.25.
Чатырохсерыйная стужка «Апошні бронецягнік» (Беларусь-Расія, 2006) распавядае аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны. Фільм зняты ў традыцыях амерыканскіх баевікоў. Группа савецкіх салдат здольная супрацьстаяць нямецкім вайскоўцам, якія значна пераўзыходзяць іх колькасна. Задача – адбіць у ворага савецкі бронецягнік.
Рэжысёр: Зіновій Ройзман.
Сцэнар: Ленід Парахня, Зіновій Ройзман, Глеб Шпрыгаў.
У ролях: Андрэй Панін, Андрэй Сакалоў, Кацярына Рэднікава, Іван Какорын, Анатоль Кот і іншыя.
Тэлеканал «Лад», 4 ліпеня ў 12.30.Ваенны дэтэктыў «У жніўні 44-га…» (Беларусь-Расія, 2001) зняты па матывах кнігі Уладзіміра Багамолава «Момант ісціны». У цэнтры сюжэта — аперацыя па выкрыцці нямецкіх агентаў на вызваленай тэрыторыі Беларусі.
Рэжысёр: Міхаіл Пташук.
Сцэнар:Уладзімір Багамолаў.
У ролях: Яўген Міронаў, Уладзіслаў Галкін, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Панін, Анатоль Кот і іншыя.
БТ, 3 ліпеня ў 09.40.Драма «Кадэт» («Беларусьфільм», 2009).
Дзеянні фільма адбываюцца ў першае пасляваеннае лета ў Заходняй Беларусі. Курсант-суворавец прыязджае на канікулы ў вёску, дзе забіваюць яго дзядзьку, старшыню сельсавета. Курсант вырашае знайсці забойцу і адпомсціць. Але каханне да дзяўчыны пераадольвае пачуццё нянавісці…
Рэжысёр:Віталь Дудзін.
Сцэнар: Яўген Амельчанка, Валянціна Бялько, Анатоль Жук.
У ролях: Руслан Чарнецкі, Паліна Сыркіна, Адрэй Сенькін і іншыя.
БТ, 3 ліпеня ў 23.25.«Зімародак» («Беларусьфільм», 1972) зняты па аднайменнай аповесці Юрыя Якаўлева. Зімародак — гэта падпольнае імя партызана-падрыўніка. Школьнікі-піянеры вырашаюць адшукаць гэтага чалавека. Яны не здагадваюцца нават, што гэта іх настаўнік.
Рэжысёр: Вячаслаў Нікіфараў.
Сцэнар: Юрый Якаўлеў.
У ролях: Антаніна Максімава, Уладзімір Самойлаў, Аляксандр Хвыля, Марыя Захарэвіч і іншыя.
БТ, 4 ліпеня ў 07.40«Вазьму твой боль» («Беларусьфільм», 1980) зняты па аднайменным рамане Івана Шамякіна.
У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца паліцай Шышкоў, праз якога загінулі аднавяскоўцы. Былога паліцая ўсе ненавідзяць і пагарджаюць ім. Ніхто не можа дараваць яго злачынствы.
Рэжысёр: Міхаіл Пташук.
Сцэнар: Іван Шамякін.
У ролях: Уладзімір Гасцюхін, Галіна Яцкіна, Ірына Малышава, Іван Мацкевіч і іншыя.
АНТ, 3 ліпеня ў 09.05.
Фільм «Дняпроўскі рубеж» («Беларусьфільм», 2008) прысвечаны абароне Магілёва падчас Другой сусветнай вайны. У аснову пакладзены рэальныя падзеі, якія мелі месца пра абароне.
Рэжысёр: Дзяніс Скварцоў.
Сцэнар: Аляксей Дудараў.
У ролях: Ігар Сігаў, Анатоль Кот, Ілья Чарапко, Міхаіл Есьман, Ганна Гаршкова і іншыя.
АНТ, 3 ліпеня ў 16.45.КМ