"Навуковы антыкамунізм і антыфашызм" Анатоля Тараса і Аляксандра Грыцанава

Источник материала:  
"Навуковы антыкамунізм і антыфашызм" Анатоля Тараса і Аляксандра ГрыцанаваПаводле слоў Анатоля Тараса, у кнізе паказана прынцыповае адрозненне паміж трацкізмам-ленінізмам і сталінізмам.

У мінскім выдавецтве "ФУАінфарм" выйшла кніга Аляксандра Грыцанава і Анатоля Тараса "Навуковы антыкамунізм і антыфашызм. Папулярны кампендыум".

Як паведаміў БелаПАН прафесар Анатоль Тарас, у 528-старонкавым ілюстраваным выданні, прызначаным для шырокага кола чытачоў, папулярна і востракрытычна выкладзена сутнасць таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя на прыкладзе савецкага камунізму, у тым ліку трацкізму-ленінізму і сталінізму, італьянскага фашызму і германскага нацыянальнага сацыялізму.


Абапіраючыся на працы многіх даследчыкаў, у тым ліку Абдурахмана Аўтарханава, Мікалая Бярдзяева, Івана Ільіна, Джорджа Оруэла і Аляксандра Зіноўева, аўтары даюць аналіз гісторыі развіцця таталітарных ідэй ад філосафаў Старажытнай Грэцыі да Уладзіміра Леніна, а таксама тэорыю і практыку таталітарызму ў ХХ стагоддзі, сказаў Тарас.

Паводле яго слоў, у кнізе паказана прынцыповае адрозненне паміж трацкізмам-ленінізмам і сталінізмам. Калі Троцкі і Ленін спавядалі ідэю сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і ўсе рэсурсы абрабаванай, разбуранай і беднай Савецкай Расіі накіравалі на шматлікія і марныя спробы рэалізацыі гэтай ідэі, то Сталін вырашыў ажыццявіць сусветную рэвалюцыю праз індустрыялізацыю і стварэнне самай вялікай у свеце арміі па колькасці войскаў і ўзбраення. Дастаткова сказаць, што ў Чырвонай Арміі напярэдадні Другой сусветнай вайны танкаў было больш, чым у арміях свету разам узятых, падкрэсліў Тарас.

Італьянскі фашызм паказаны аўтарамі як недаразвіты камунізм, паказана пераемнасць паміж бальшавізмам і германскім нацызмам.

Як адзначыў Тарас, прасочваецца "надзвычайнае падабенства" савецкага камунізму і германскага нацызму ў ідэалогіі, палітыцы і культуры. Розніца толькі ў адным: гітлераўцы аддавалі прыярытэт расе, а камуністы — сацыяльнаму паходжанню, падкрэсліў вучоны.

Паводле яго слоў, агульным для ўсіх таталітарных ідэй з'яўляецца імкненне раздзяліць паміж маргіналамі ўсё багацце маёмных, неабмежаваная ўлада правадыра, якому старанна і верна служыць нацыя, неабходнасць найстражэйшай цэнзуры, бязлітаснай барацьбы з унутранымі і знешнімі ворагамі, а таксама максімальная мілітарызацыя грамадства.
Крынiца: Народная Воля

←Кіно на выходных: восем беларускіх стужак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика