Сёння выходзіць дэбютны альбом Юры Дземідовіча
01.07.2010 12:01
—
Новости Культуры
«Кто бы вы думали?!» склалі 11 песень. Адна з іх, «Чароўны кролік», — па-беларуску.
Паводле tut.by
Фота і дызайн Максіма Мядзведзева. |
Альбом створаны сумесна з прадзюсерам маладога спевака Яраславам Глушаковым.
«Мая мэта — данесці, што трэба жыць у радасці, заўжды ўсміхацца і ніколі не глядзець ні на што. Надта шмат было ўсяго наконт гэтай песні («Чароўны кролік»). Але ўсё, што пісалі, усе артыкулы, нават дрэнныя, яны мне ўсе дапамаглі. Бо, калі нават дрэнныя водгукі былі, я яшчэ стараўся лепей гэта зрабіць, каб спадабалася кожнаму чалавеку», — сказаў удзельнік дзіцячага «Еўрабачання-2009» Юра Дземідовіч.
Паслухаць і спампаваць альбом можна тут.
Паводле tut.by