Першы музейны hand-made фестываль распачаўся ў Мінску
30.06.2010 17:00
—
Новости Культуры
Сёння ў Мінску распачаўся першы музейны hand-made фестываль “Поруч…”. У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча сустрэліся аўтары і аматары эксклюзіўных рэчаў, зробленых свамі рукамі.
Hand-made фестываль у межах музею ладзіцца ўпершыню. Арганізатары называюць яго эксперыментальным. Доўжыцца мерапрыемства, на жаль, толькі адзін дзень.
“Гэтая першая наша спроба. Каб выявіць інтарэс людзей да падобнай з’явы, паглядзець якія моманты трэба ўлічыць для больш крупнай імпрэзы, набрацца вопыту. Можна сказаць, што фестываль носіць эксперыментальны характар”, - расказаў TUT.BY супрацоўнік музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі.
Аўтары прац – вельмі розныя людзі. “Некаторыя працуюць у майстэрнях, напрыклад, тыя, хто займаецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, некаторыя выступаюць як аматары і выказалі жаданне паўдзельнічаць у фестывалі. Усім пайшлі насустрач, набралі пэўную колькасць людзей і арганізавалі імпрэзу”, - кажа М. Бараноўскі.
Майстры дэманструюць рэчы, зробленыя са скуры і бісеру, воўны і пластыкі. На фестывалі “Поруч…” не толькі выстаўляюцца работы, але і ладзяцца майстар-класы. Кожны жадаючы можа паспрабаваць зрабіць ляльку з поўсці ці размаляваць посуд, звязаць завушніцы…
Увечары ў палове сёмай у межах фестывалю - музычная імпрэза. Удзел возьмуць беларускія гурты Hand-made, Shepot Serebra, ZnaRock, "Людзі Х" і інш. Плануюць, што падчас канцэрту адбудзецца прэзентацыя самаробных музычных інструментаў.
Беларусь мае свае традыцыі hand-made: даматканыя рушнікі, паясы, вырабы з саломы, жаночыя ўпрыгожанні. Цікавая мешаніна культур, тэхнік і аўтарскіх рашэнняў дазволілі майстрам ствараць па-сапраўднаму цікавыя рэчы.
Фота аўтара.