Праз аргументаваную спрэчку да ісціны!
БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСТВА ПАМІЖ ТРАДЫЦЫЙНЫМІ КАШТОЎНАСЦЯМІ І СВАБОДАЙ АСОБЫІдэалагічныя дэбаты
Мінск, 2 ліпеня 2010 года
«ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ» запрашае прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Беларускае грамадства паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі і свабодай асобы»
З нядаўняга часу беларускае грамадства стала сутыкацца з адной з праблем сучаснага сусветнага соцыума: пытанне аб прызнанні правоў сэксуальных меншасцяў і пошуку стратэгіі сацыяльнай адаптацыі дадзенай катэгорыі грамадзян. Нягледзячы на тое, што арганізаваныя рухі сэксуальных меншасцяў дамагліся права на паўнавартаснае прызнанне сваіх інтарэсаў і, нават, прадстаўляюць сур’ёзную палітычную сілу, у Беларусі ў бальшыні грамадскіх колаў дамінуе дастакова неліберальны погляд на ролю і стан прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Дадзены факт, бясспрэчна, супярэчыць грамадскай талерантнасці беларусаў. Ліберальнай пазіцыяй па дадзеным пытанні не могуць пахваліцца нават і многія якія дэмакратычныя арганізацыі, сцвярджаючы, што прызнанне паўнавартасных правоў дадзенай сацыяльнай группы ніяк не адпавядае гістарычным традыцыям і духоўным каштоўнасцям беларускага народа. Іншая частка грамадства ўпэўнена, што менавіта ў легітымізацыі правоў меншасцяў закладзены шлях да прагрэсіўнага і дэмакратычнага развіцця нашай дзяржавы. У выніку, пытанне па адносінах да правоў сэксуальных меншасцяў выклікае ў палітычным асяродку дыскусію, а часам і спякотную канфрантацыю. Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.
У дэбатах прымуць удзел:
ГА «Рух будучыні», ІКУ «Правы альянс», грамадзянская кампанія «Jeans за свабоду» vs МГА «Маладыя сацыял‑дэмакраты — Маладая Грамада», праваабарончы праект «ГейБеларусь», МА «Маладыя дэмакраты»Экпертны бок:
палітолагі, медыкі, рэлігіязнаўцы, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, праваабаронцы
Мадэратар дыскусіі:
Міхал Нядзвецкі — эксперт ГА «Ліберальны клуб»
Час правядзення дыскусіі: 2 ліпеня 2010 г. 19.00.
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30‑19.00
Месца правядзення: вялікая канферэнц‑заля Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр‑кт. Газеты Праўда 11).
Праграма мерапрыемства
19.00 — 19.10
Уступ мадэратара, прадстаўленне ўдзельнікаў дэбатаў
19.10 — 19.30 Выступы першай пары дыскусантаў. Дэбаты. Пытанні мадэратара
19.30 — 19.40 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
19.40‑19.50 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
19.50 — 20.10 Выступы другой пары дыскусантаў. Дэбаты. Пытанні мадэратара.
20.15 — 20.25 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
20.25 — 20.40 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
20.40 — 21.00 Кава‑паўза.
21.00 — 21.20 Выступ трэцяй пары дыскусантаў. Дэбаты. Пытанні мадэратара.
21.20 — 21.30 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
21.30 — 21.45 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
21.45 — 22.00 Падвядзенне вынікаў дэбатаў і аб’яўленне вынікаў галасавання.
Заяўкі на ўдзел дасылайце, калі ласка, па электроннаму адрасу: liberalclub2008@gmail.com
За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:
+375292552362 — Аляксандр
+375295632196 — Алена