Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Источник материала:  
28.06.2010 14:50 — Новости Культуры
З 25 па 27 чэрвеня каля літоўскай вёскі Нарвілішкес, у якой сотні метраў ад беларускай мяжы, адгрымеў чацвёрты фестываль музыкі і мастацтва Be2gether. Сярод больш як 60 удзельнікаў фэсту перад шматтысячнай аўдыторыяй выступала ажно чацвёра прадстаўнікоў Беларусі. Упершыню беларусы былі прадстаўлены ў забаўляльнай праграме, а мерапрыемства наведала наша афіцыйнай асоба.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Нагадаем, першы Be2gether адбыўся на літоўска-беларускім памежжы ў жніўні 2007-га. Тады яго ўдзельнікамі сталі 30 гуртоў розных кірункаў і стыляў (ад дыска да хэві-металу), сярод якіх былі сусветныя велічыні Bloodhound Gang, The Young Kinives, Morcheeba, Therapy?

“Цягам стагоддзяў Нарвілішкі былі адной вёскай, геаграфічным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. Яе жыхары маліліся ў адным касцёле, хадзілі да адных могілак. Але з распадам Саюза вёску падзяліла мяжа. Нас аб’ядноўвае шматвяковая гісторыя і традыцыі, і Be2gether можа дапамагчы зноў злучыць людзей”, — тлумачыў ідэю Be2gether стваральнік і генеральны прадзюсар фэсту Гедрус Клімкявічус.

Нарвілішкі, сапраўды, унікальнае месца. З распадам СССР вясковыя касцёл і могілкі засталіся на літоўскім баку. Не дзіўна, што жыхары сённяшняй беларускай вёскі Пяцкуны больш за іншых чакаюць заключэння паміж краінамі дамовы аб малым памежным руху, што дазволіць ім па адмысловай візе наведваць родзічаў за памежным дротам.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Арганізатары па традыцыі стварылі асаблівыя ўмовы для беларусаў. Гэтак уладальнікі квіткоў на фэст (ад 185 да 250 тысяч рублёў) атрымлівалі бясплатныя шэнгенскія візы. Ці не ў першыню беларусы, якія скіроўваліся на фэст, не сустрэлі аніякіх праблемаў з боку беларускіх памежнікаў. Больш за тое, сёлета Be2gether упершыню наведаў афіцыйны прадстаўнік Беларусі — пасол Сінявокай у Літве Уладзімір Дражын.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Дражын быў заўважаны ў кампаніі пасла Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса (злева) ды Гедруса Клімкявічуса (справа), і нават паглядзеў выступ Вольскага. 

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

На полі ў некалі гектараў раскінуўся намётавы лагер, велізарная паркоўка, канцэртная зона з двума галоўнымі сцэнамі, клубным і танцавальным намётам. Апроч гэтага гледачоў чакалі забавы на любы густ: спорт і мастацкія майстэрні, дызайнерская цырульня, імправізаваны дом шлюбаў іншыя тэматычныя шапікі і гандлёвыя кропкі. Упершыню на Be2gether з’явіўся своеасаблівы "Беларускі дом", прадстаўлены намётамі культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі” і “Галерыі Ў”. 

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады
 
За тры папярэднія гады ад Беларусі на Be2gether выступалі "Ляпис Трубецкой", IQ48, Drum Ecstasy, N. R. M., Osimira, Tav. Mauzer і The Toobes. Гэтым разам па кольскасці музыкаў беларусы ўсталявалі асабісты рэкорд: Лявон Вольскі, Open Space, CherryVata і Akute.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Першымі з беларусаў у Нарвілішках выступалі адны з лідэраў нашай лубнай сцэны CherryVata на чале з харызмтычнай Русяй.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Вольскі прадставіў на сцэне Be2gether песні на вершы беларускіх класікаў з новага сольнага альбому "Белая яблыня грому". У другой палове гадзіннага выступу франтмэн N.R.M разам з новым складам “Крамбамбулі” выканаў старыя і хіты і чатыры новыя песні. Прычым, адну з іх — па-французску.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

“Цяпер ўзяўся за вывучэнне ангельскай мовы. А тут неяк пацягнула да французскай — я яе ў школе вывучаў. Канечне, тэкст адразу атрымаўся трошкі каструбаваты. Дзякуй Алене Бохан, якая дапамагла падшліфаваць”, — распавёў Лявон пасля выступу карэспандэнту TUT.BY, дадаўшы, што, верагодна, гэта была не апошняя ягоная песня на французскай.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Адзначым, што на беларускіх афішах Вольскі быў прадстаўлены сярод хэдлайнераў фэсту. Аднак, на вялікі жаль, за бліскучым выступам беларускага рок-ідала ў першы дзень назіралі ў асноўным беларусы. І тое не ўсе, бо многія яшчэ папросту не паспелі даехаць да фэсту.

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

“Я тут нічога страшнага не бачу. Звычайная рэч, калі выступаеш за мяжой, дзе пра нас мала ведаюць. Мяне радуе, што было нямала беларусаў і наступным разам будзе больш”, — адзначыў Вольскі, прызнаўшыся, што, як і раней, хвалюецца прад выступамі.

Натуральна, асноўная ўвага наведнікаў фэсту была прыкавана да замежных і літоўскіх гуртоў. Музычную праграму “Be2gether” ўзначалілі:

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Skunk Anansie (Вялікабрытанія),

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

... Empire Of The Sun (Аўстралія),

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады
... WhoMadeWho (Данія),

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

Be2gether-2010: зацікавіліся нават беларускія ўлады

...Zas (Літва), а таксама Roots Manuva (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна), Casiokids (Нарвегія), “Рубль” (Расія), Аліна Арлова...

Фотарэпартаж Кастуся Лашкевіча і Таццяны Пашковіч. Таксама выкарыстаны здымкі zebra.lt і 15min.lt. 

←Ці пан, ці правал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика