Фэст у Наваградку. Дзень першы

Источник материала:  
26.06.2010 12:21 — Новости Культуры
Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлета свята прысвечанае 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Раніцай на замчышча яшчэ можна было патрапіць вольна. Тут будуць ладзіцца платныя мерапрыемствы.

Ачапленне на Замкавай гары выставілі за некалькі гадзін да адкрыцця фэсту.

У рове пад замкам злядзяць конны турнір. А пакуль конікі пасвяцца.

Уваход на святочныя пляцоўкі толькі праз турнікеты.

На свята ў Наваградак прыехалі не толькі рыцары.

© Фота «Наша Ніва»

У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей. На ранішеяй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы. Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі дагляду — знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калетывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».

Падрабязны рэпартаж на нашым сайце чытайце пазней.


Сямён Печанко

←Белорусская опера и балет в Несвижском замке.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика