Лену Маер і Аляксандра Рыбака запрасілі ў Беларусь разам
24.06.2010 10:55
—
Новости Культуры
Пераможцы «Еўрабачання» двух апошніх гадоў немка Алена Маер-Ландрут і нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак запрошаны на дзіцячае «Еўрабачанне-2010», якой пройдзе 20 лістапада ў Міснку.
КМ;БЕЛТА
«Для двух гэтых артыстаў адпраўлены запрашэнні, але пакуль дакладна не вядома, ці прыедуць яны ў Мінск», — патлумачыў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.
Нагадаем, што сёлетняя пераможца еўрапейскага конкурсу песні Лена Маер-Ландрут у ліпені выступіць у Віцебску на «Славянскім базары».
КМ;БЕЛТА