Станіслаў Лукашэвіч. Дух Рагнеды
Аднойчы я зайшоў у краму,
Каб рэч адну купіць сабе.
Там водар быў такі духмяны,
Аж закруціла ў галаве.
А дзве дзяўчыны ля прылаўка
Флакон круцілі ў руках.
Духоў цікавіла іх марка.
Ад іх ішоў дзівосны пах.
У ім адчуў я дух Радзімы,
Пах той купалаўскай травы,
Якой мяне бацькі лячылі
Ад чорных сіл злой варажбы.
І мне здалося — я на лузе,
Дзе ззяе сонцам дзьмухавец.
За рэчкай лес у сіняй смузе,
З буслянкай дуб на паплаве.
І тут адна з дзяўчын сказала:
Глядзі, Рагнеда назва іх!
І ціха з гонарам дадала —
Князёўна з роду полацкіх.
Рагнеда? Хто яна такая?
Ну як не сорамна табе!
Ды пэўна кожны школьнік знае
Пра Рагвалода і яе.
Радзімы лёс і лёс Рагнеды —
Сусвет у кропельцы расы.
І мне здаецца нашы беды
Ідуць з далёкай той пары,
Як Уладзімір Наўгародскі
Наш слаўны Полацк захапіў,
Займеў Рагнеду ён
Бацькоў, братоў яе забіў.
І з той пары наш край чароўны
Таптала хітрасць альбо гвалт.
То лях тут ладзіў шлюб няроўны,
То жыць вучыў старэйшы брат.
Нас рабавалі Карла шведы,
Французскай зведалі мы тлі.
І непакорны дух Рагнеды
Фашысты полымем пяклі.
Ды генетычны дух Рагнеды
З народа марна вытраўляць.
Як немагчыма ў прыроды
І ўсё ж калі яшчэ ў нас бачу
Я шыльды тыпу
Душу тады, здаецца, трачу
У ёй як бы з асіны кол.
І мне здалося дух Рагнеды
З бутэлькі выйшаў нібы джын.
І, стаўшы сімвалам свабоды,
Ён будзіць гонар у дзяўчын.
Каб шлюб замежны не шукалі.
Сваіх цанілі лепш хлапцоў.
І з іх каханых выбіралі,
Каб доўжыць светлы род бацькоў.
Каб Беларусь усе любілі,
Хто нарадзіўся тут, жыве.
Бацькоў культуру адрадзілі
І не цураліся яе.
Каб Беларусь жыла, квітнела.
Была заўсёды вольная.
І жаўруком над ёй звінела
Ад сэрца мова родная.