Сёння — дзень народзінаў Васіля Быкава

Источник материала:  
19.06.2010 10:15 — Новости Культуры

19 чэрвеня класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў.

Аб 11-й людзі збяруцца ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы.

А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Чытае твор сам аўтар. Кніга была запісаная ў Празе на радыё «Свабода» яшчэ пры жыцці Быкава.

На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду», і нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца, а 12.30.


nn.by

←Музей гiсторыi музычнай культуры прадставiў унiкальны кантрабас

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика