Праца выставы

Источник материала:  
17.06.2010 10:52 — Новости Культуры
У сувязі з высокім наведваннем да 6 ліпеня прадоўжана праца выставы «Прылады пакарання Сярэднявечча» ў Нацыянальным гістарычным музеі,

паведаміла прэс‑сакратар музея Вераніка Сасноўская.

Працу выставы, якая адкрылася 6 мая, планавалася завяршыць 6 чэрвеня. За 40 дзён яе наведалі прыкладна 2 тыс. чалавек, у асноўным студэнцкая моладзь і людзі сярэдняга ўзросту, сказала Сасноўская.

У экспазіцыі з фондаў дзяржаўнага музея гісторыі Санкт‑Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць» — прыблізна 50 копій прыладаў катавання і пакарання, якія выкарыстоўваліся пры допытах і паводле прысуду (ганебная маска, маска блюзнера, пакаянная кашуля, кайданы, наморднік, флейта‑шумелка, скрыпка пляткарак), а таксама прыладаў ажыццяўлення смяротнай кары (кола, ручная піла, кол).

Цялесныя пакаранні, якія ўпершыню сталі згадвацца ў законах вавілонскага цара Хамурапі ў XVIII стагоддзі да нашай эры, шырока выкарыстоўваліся ў Рымскай імперыі. Аднак у свядомасці сучаснага чалавека іх прымяненне ў якасці спосабу атрымання прызнання і выканання прысуду часцей за ўсё асацыюецца з перыядам Сярэднявечча. Менавіта ў гэтую эпоху, у часы інквізіцыі, была створана вялікая колькасць разнастайных прыстасаванняў і інструментаў для катавання і пакарання.

Выстава прыбыла з Гомеля, дзе карысталася вялікім поспехам.

Дырэкцыя музея не рэкамендуе наведванне выставы дзецям да 10 гадоў без суправаджэння дарослых.
БелаПАН

←Рома Зверь: Я не умираю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика