«НН» сто гадоў з вамі
16.06.2010 11:43
—
Новости Культуры
Нешчаслівы выпадак здарыўся з машыністам самахода, які возіць пасажыраў між Беластокам і Ломжай. Машыніст Герман Малінка, наліваючы ў рэзервуар бензін, пырснуў міма. Бензін загарэўся і апаліў яму твар, грудзі і рукі.
«НН». №22. 1910.
Васіль Быкаў, які прыехаў у Нямеччыну на запрашэнне тамтэйшага ПЭН‑цэнтра, цяпер пазбаўлены магчымасці з Нямеччыны выязджаць. Нямецкія ўлады падоўжылі яму візу на перабыванне ў краіне на паўгода толькі як аднаразовую. Цяпер ён не мае магчымасці выехаць з Нямеччыны, бо не змог бы вярнуцца назад.
«НН». № 23. 2000