"Дзецідзяцей" прыпыняюць дзейнасць

Источник материала:  
10.06.2010 16:35 — Новости Культуры
Гурт "Дзецідзяцей" заявілі пра сыход у бестэрміновы адпачынак і атрымалі сымбалічную перамогу ў 19-м туры на "Тузіне Гітоў". Удзельнікі гурта Ганна Хітрык, Зміцер Есяневіч і Міхась Зуй распавялі ТГ пра прычыны разладу. "Гэты адпачынак можа ня скончыцца", - кажа Ганна. "Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць", - кажа Зьміцер.

Пра прыпыненне дзейнасці гурт заявіў на сваім сайце. "Вам, як і нам, пакуль цяжка гэта ўявіць, але паверце: гэта сапраўды неабходна", - вядзецца ў звароце да прыхільнікаў.

Ганна Хітрык ня вельмі ахвоча камэнтуе такое рашэнне. "Не хацелася б пакуль пра гэта казаць. Гэта адпачынак бяз тэрміну. Які можа і ня скончыцца", - сказала яна. Наконт таго, што стала прычынай прыпынення дзейнасці, яна толькі зазначыла, што з творчасцю ў камандзе ўсё ў парадку. Прычына - у чалавечых адносінах.

"Калі мы былі бы мудрэйшымі, то перажылі бы гэты крызыс, - з роспаччу кажа ўдзельнік гурта Зміцер Есяневіч. - Ва ўсім вінаватыя маладушнасць і ганарлівасць, якія апанавалі ўсіх нас траіх. У пэўны час мы пачалі раздражняць адзін аднаго. Таму сыйшліся на тым, што трэба ўзяць паўзу".

"Складана вызначыць прычыну, бо за ўвесь час назапасілася шмат дробязей, якія ўрэшце сталі вельмі важкімі. Спадзяюся, што жаданне сабрацца ўсім разам у нас яшчэ зьявіцца. Прынамсі, мне гэтага хочацца", - так пракамэнтаваў сытуацыю Міхась Зуй.

З музыкай сувязі ўдзельнікі гурта перапыняць ня будуць. Ганна задзейнічаная ў якасьці запрошанай вакалісткі ў праекце "У нескладовае", а Міхась і Зміцер маюць свой праект пад назвай "Или-или". Да ўсяго ўсе ўтрох працягваюць працаваць у адным і тым жа месцы - Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

←«Дзецідзяцей» распаліся?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика