«Дзецідзяцей» распаліся?

Источник материала:  
10.06.2010 16:05 — Новости Культуры

Папулярны гурт «Дзецідзяцей» вырашыў выправіцца ў «бестэрміновы адпачынак». Пра гэта напісана

ў адмысловым звароце да прыхільнікаў на афіцыйнай старонцы гурту.

«Ведаючы, як моцна вы нас любіце, як верыце ў нас… ...мы просім вас аб разуменні і цярпенні, — напісана ў звароце. — Вам (як і нам) пакуль цяжка гэта ўявіць, але дайце веры: гэта сапраўды неабходна. Мы думаем пра вас, моцна любячы і цэнячы ўсё, што вы для нас зрабілі і працягваеце рабіць. Дзякуй...»

Ад каментароў салістка гурту Ганна Хітрык адмовілася.

Заснаваны ў 2006 г., гурт «Дзецідзяцей» грае лёгкі рок. Сярод іншых групаў «ДзДз» вылучаецца далікатнасцю акустычнага гучання і вытанчанасцю тэкстаў. Зусім нядаўна гурт выдаў цалкам беларускамоўны альбом «Рух», які з вялікім поспехам быў прэзентаваны на сцэне Купалаўскага тэатру.


ПК

←Стинг выступит в Минске с Королевским оркестром

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика