Валун Пілсудскага ў Вілейцы зноў пад пагрозай вывазу

Источник материала:  
08.06.2010 11:12 — Новости Культуры
Памятны камень зноў хочуць перавезці. Цяпер ужо на ранейшае месца ў вёску Будзькі Хаценчыцкага сельсавета.

Валун Пілсудскага ў Вілейцы зноў пад пагрозай вывазу
Фота vilejka.org.

У маі дырэктар лесагаспадарчай установы «Краснасельскае», куды ўваходзіць Хаценчыцкае лясніцтва, Аляксандр Буры звярнуўся ў Вілейскі райвыканкам з просьбай вярнуць камень на ранейшае месца. Яго мяркуецца ўключыць у лік турыстычных аб’ектаў на тэрыторыі гаспадаркі.

Намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Мікалай Кароткі паведаміў, што канчатковае рашэнне наконт каменя будзе прынятае ў бліжэйшы час.

А пакуль разглядаецца магчымасць яго пераносу на тэрыторыю мясцовага краязнаўчага музея.

Цяпер валун Пілсудскага знаходзіцца ў Вілейцы ў раённых электрычных сетках.

Камень Пілсудскага ў Будзьках паставілі ў 1930-х гадах пасля смерці маршала побач са школай яго імя. У 2004 польскія дыпламаты захацелі перавезці камень на тэрыторыю пасольства ў Мінску. Вілейскія ўлады дазволілі такі крок. Але, калі палякі прыехалі па камень, яго на месцы не знайшлі. Як высветлілася, вілейскія краязнаўцы Анатоль Рогач і Яўген Петрыкевіч перавезлі валун у горад. Быў распачаты збор подпісаў за тое, каб пакінуць камень у Вілейцы. Пад ціскам грамадскасці старшыня райвыканкама прыняў адпаведнае рашэнне.


КМ

←Летом откроется первый в Минске частный кинотеатр с 3D-залом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика