Gods Tower - у "Зале славы беларускага року"
03.06.2010 18:21
—
Новости Культуры
Самая славутая беларуская мэтал-каманда Gods Tower уваходзіць у "Залю славы беларускага рок-н-ролу" на "Тузіне Гітоў", а таксама вяртаецца на сцэну, нягледзячы нават на тое, што гітарыста і кампазытара гурта Аляксандра Ўракава няма ў жывых. Вакаліст каманды Ўладзімер Наважылаў, вядомы яшчэ як Лэсьлі Найф ці проста Ножык, распавёў ТГ пра запіс лёсавызначальнага альбома, алькаголь, выступ на Sziget ды пра шмат чаго іншага.
Gods Tower - адна зь нешматлікіх беларускіх рок-камандаў, якая здолела здабыць сусьветную вядомасьць. Ужо ў сярэдзіне 90-х яны лічыліся заканадаўцамі моды ў постсавецкай мэтал-музыцы. Пра іх тады казалі: "Gods Tower для былога СССР - што Metallica для ўсяго астатняга сьвету". Іх альбомы The Eerie і The Turns перавыдаваліся некалькі разоў — для Беларусі, потым для СНД, а потым для ўсяго сьвету. Урэшце, менавіта Gods Tower сталі першай беларускай камандай, якая выступіла на буйнейшым эўрапейскім фэсьце Pepsi Sziget-2000 у Будапэшце разам з такімі камандамі, як Oasis, Guano Apes і HIM.
Лэсьлі Найф заўжды сьпяваў выключна па-ангельску, але пры гэтым не забываў пра сваю нацыянальную прыналежнасьць: "Канечне, мы пазыцыянавалі сябе як беларусаў! Нашае вітаньне было: "Гэта Gods Tower зь Беларусі!", толькі што казаў я гэта па-ангельску. Пасьля нашых шоў людзі часта пыталі пра нашу Радзіму, іх вельмі зьдзіўляла тое, што мы зусім не расейцы і што мы апроч усяго яшчэ граць умеем".
Каманда заявіла пра сябе ў 1993 годзе з выхадам "The Eerie" (з ангельскай — змрочны, вусьцішны). Дагэтуль музыкі гралі злобны дэстрэш і называліся "Chemical Warfare". Але напрыканцы 1992 году гэтыя патлатыя хлопцы вырашылі зьмяніць свой музычны сьветапогляд. Адбыліся кардынальныя зьмены — ня ў складзе, а ў ідэалёгіі гурта. Музыкі засталіся ў цяжкай музычнай плыні, але да іх музыкі ўжо больш пасавалі такія эпітэты, як фольк, паган, готык, дум, брутал.
Якраз за ідэалёгію і адказваў Лесьлі "Нож", па-за музычнымі коламі вядомы як просты савецкі пекар Уладзімер Наважылаў. Музыкант дагэтуль ня страціў сваіх несур’ёзных алькагольных адносінаў да жыцьця, напаўбандыцкай весялосьці ды катэгарычнасьці ў меркаваньнях: "У гэтым сьвеце ёсьць толькі тры сапраўдныя каштоўнасьці: піва, гэві-мэтал і прыгожыя дзяўчыны".
Тое, што іх альбомы "The Eerie" і "The Turns" палічылі пэрлінамі цяжкай музыкі ва ўсім сьвеце, вельмі зьдзівіла гомельскіх музыкаў: аўтарытэтныя "мэталёвыя" часопісы выдавалі на-гара станоўчыя рэцэнзіі, гурт трапіў у пяцёрку лепшых мэталёвых бандаў Эўропы. Gods Tower падпісалі кантракт з аўтарытэтнай маскоўскай кампаніяй MetalAgen Records, пісаліся на Aria Records, выдаваліся на польскім і нямецкім лэйбле і гралі разам з зоркамі сусьветнай музыкі. Але падобна на тое, што надзвычайнага посьпеху самі не адчувалі. Лэсьлі кажа, што ён лунаў у нябёсах ды не ўсьведамляў, што адбываецца. Усё, што ён можа прыгадаць пра выступ гурта на буйнейшым эўрапейскім фэсьце Pepsi Sziget у 2000 годзе, гэта "шмат віна, рогату й дэкадэнцкую атмасфэру". Але тады музыкі ўжо адчувалі "пачатак канца".
Каманда распалася ў 2002 годзе. Афіцыйная прычына — праблемы з алькагалізмам. Ёсьць нават дата разыходу — 16 ліпеня. Лэсьлі прыгадвае той дзень: "Змрочны быў гэты дзень. Мы ў цягніку ўсё вырашылі… Спачатку часова, потым — як надалей апынулася — доўгачасова". 14 сьнежня 2003 году аўтар музыкі да песень і гітарыст гурта Аляксандар Уракаў пайшоў у іншы сьвет.
У 2005 годзе беларускія музыкі запісалі трыб’ют у выглядзе двайнога CD. Гэта магла быць добрая нагода для адраджэньня гурта. Але музыкі пра гэта тады ня думалі. "Мне было значна цікавей пабыць ў вольным палёце, — кажа Лэсьлі. — Ды і ўсе іншыя былі надта занятыя сваімі справамі і праектамі. Апроч таго, нельга ня ўлічваць таго, што распад гурта адбываўся ў нэрвова-жалобным стане і паміж намі былі ўсялякія цяжкасьці этычна-маральнага пляну. Трэба было, каб прайшоў пэўны час… Пры ўсёй высакароднасьці той добрай нагоды адраджэньне было проста немагчыма".
Пра вяртаньне на сцэну гурт заявіў у траўні. Некаторыя іх прыхільнікі сустрэлі гэтую навіну з насьцярогай, бо лічаць, што Gods Tower наўрад ці можа існаваць без Уракава. Але музыкі абвінавачваньняў у недабрасумленасьці сваіх намераў не баяцца. "Чаго баяцца, мы проста заробім мільярд эўра ды паедзем на Канары. Да ўсяго пра якіх прыхільнікаў вядзецца — нашых ці Ўракава? Калі пра апошніх, то гэта тыя пацаны, якія яму да апошняга моманту налівалі, а потым звыкліся жэрці ў яго гонар гарэлку. Нах", — кажа Лэсьлі. На месца гітарыста запрасілі Зьмітра Лазарэнку — сябру і вучня Аляксандра Ўракава, які нават падобны да заснавальніка гурта зьнешне.
У Gods Tower засталося шмат нявыдадзенага матэрыялу, які можа пабачыць сьвет. Новых песень музыкі ствараць не зьбіраюцца, будуць выконваць свае клясычныя рэчы — якраз тыя, якія ад іх чакаюць. Свае першыя канцэрты адроджаныя зоркі даюць 4 ліпеня ў Менску, 18 ліпеня ва ўкраінскім горадзе Сьмела ў межах фэсту "Про-Рок". Увосень 2010 году плянуецца вялікі тур гурта.