Памёр паэт Андрэй Вазнясенскі
01.06.2010 12:39
—
Новости Культуры
Андрэй Вазнясенскі быў адным з найбольш вядомых паэтаў‑шасцідзясятнікаў.
1 чэрвеня 2010 года на сваім лецішчы ў Перадзелкіна пад Масквой пасля працяглай хваробы памёр знакаміты расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.
gazeta.ru
Фота з Вікіпедыі. |
Андрэй Вазнясенскі нарадзіўся 12 мая 1933 года ў Маскве ў сям’і гідраінжынера.
У 14-гадовым узросце даслаў свае вершы Барысу Пастэрнаку, сяброўства з якім аказала ўплыў на далейшае яго жыццё.
Яму належаць два дзясяткі зборнікаў вершаў і прозы, вершы да рок‑оперы «Юнона і Авось», многіх іншых музычных твораў.
Вазнясенскі не толькі пісьменнік, але і мастак і архітэктар. У 1957 г. ён скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут.
Ён – аўтар архітэкстурнай часткі манумента «Сяброўства назаўжды» у гонар 200-годдзя далучэння Грузіі да Расіі ў Маскве. Скульптурная частка выкананая Цэрэтэлі.
gazeta.ru