У Воршы на

Источник материала:  
28.05.2010 12:05 — Новости Культуры
Аддзел культуры быў вымушаны спыніць вулічныя дыскатэкі, на якія спадзяваўся як на крыніцу прыбытку. А ўчора «празь несумленнасьць арганізатараў» адмянілі і канцэрт гурту «Ляпис Трубецкой».

Цыкл вулічных дыскатэк пад агульнай назвай «Маруся» быў заплянаваны на час з 24‑га па 30‑га траўня. Але аршанцам прыйшлося ня надта даспадобы плаціць за квіткі па 10 тысяч рублёў — моладзь танчыла за межамі танцполу, бо моц дынамікаў гэта дазваляла.

Затое скаргі ў аддзел культуры пачаліся ад жыхароў бліжэйшых да гарадзкога парку дамоў, якім дыскатэкі да 11‑й гадзіны ночы заміналі адпачываць. Урэшце 26 траўня каля танцполу распачалася вялікая бойка, і гэта стала галоўнай падставай спыненьня «Марусі» — спроба вывесьці сучасную дыскатэку на вуліцы Воршы скончылася поўным правалам.

27‑га траўня скандал разгарэўся вакол канцэрту «Ляписа Трубецкого», які меўся прайсьці на гарадзкім стадыёне.

400 чалавек, якія набылі квіткі, у апошні момант даведаліся, што імпрэза адмененая.

У аддзеле культуры кажуць, што зрыў канцэрту адбыўся зь віны арганізатараў — нядаўна зарэгістраванага ў Воршы ПУП «Шоў‑канцэрт»: было мала афішаў і рэклямы, таму прадаць удалося толькі траціну квіткоў.


Радыё Свабода

←Мінкульт: Гродна мае ўсе падставы атрымаць статус горада‑музея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика