Беларускамоўная дыскатэка ў апошні дзень вясны

Источник материала:  
26.05.2010 09:45 — Новости Культуры

Беларускамоўная дыскатэка ў апошні дзень вясны

31 траўня ў клубе «Рэактар» адбудзецца ўнікальная падзея: дыскатэка, дзе ўсе трэкі будуць складацца з беларускамоўнай музыкі. Упершыню ў вялікім начным клубе цэлую ноч будзе гучаць музыка толькі беларускіх гуртоў, праектаў і выканаўцаў. Міні-гутарка з аўтарам ідэі і адным з арганізатарам белмоўнай дыскатэкі Паўлам Белавусам.

«Наша Ніва»: Як нарадзілася ідэя беларускамоўнай дыскатэкі?

Павал Белавусаў: Ідэя не новая. Рабіліся падобныя спробы на працягу ўсіх 2000-х. Дыскатэкі ладзіліся і «Моладзь БНФ», і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Асабіста я колькі гадоў таму прысутнічаў у клубе «6А», дзе праходзіла цалкам белмоўная дыскатэка, тады прыйшло 30 чалавек. То бок на нейкім узроўні праца вялася, але гэтым разам усё будзе па-даросламу: папулярны «Рэактар», сапраўдная клубная атмасфера і танцы да пятай ранку.

«НН»: Песень на цэлю дыскатэку хопіць?

ПБ: Паводле самых сціплых падлікаў беларускамоўная музыка налічвае 200 танцавальных трэкаў, якіх хопіць на 5 гадзінаў з гакам. Гадоў 15 таму такі праект быў бы проста немагчымы, бо не ставала песень, і былі лічаныя выканаўцы, які гралі танцавальнае. Цяпер усё памянялася: амаль кожны беларускамоўны гурт мае не толькі балады і павольныя песні, але і прыдатныя для танцаў трэкі. Вось назавіце мне гурт, і назаву іхнія адну-дзве-тры танцавальныя песні. І стылі на любы густ: вось рэп -- ёсць той жа раскручаны Vinsent, эстрада — «Крамбамбуля», Rahis. З фольк-рока — «Палац».

«НН»: Хлястоў і Ліка на вашай дыскатэцы гучаць будуць?

ПВ: Пэўна, не.

«НН»: Але ж вы заяўляеце, што вашая дыскатэка – народная…

ПБ: На нашу думку Хлястоў, Ліка — не найлепшы ўзор беларускай музыкі… Мы не уключылі падобных выканаўцам ў свой спіс песень. Разам з тым, мы ўлічваем пажаданні публікі: прапануем усім ахвочым дапамагчы сфармаваць трэк-ліст, пакінуўшы у адмыслова створанай групе мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы vkontakte.ru/club13978535, і калі прагучаць просьбы паставіць Хлястова, мы гэтую заяўку абавязкова выканаем... Хоць гэтая дыскатэка хоць і эксперыментальная для яе арганізатараў, дзе мы вучымся рабіць такія рэчы, але мы ўсё ж хочам, каб людзі не толькі адпачылі і патанчылі, але і прынадзіліся да якаснай айчыннай музыкі, якая не гучыць па радыё і тэлебачанні.

Такім парадкам, 31 траўня. 18.00 - 05.00. Клуб «Рэактар» (Харужай, 29). «Цяжкі панядзелак» (выступ гурту Sciana) + «Першая народная беларуская дыскатэка». Квіткі: 10-15 тысяч.



ЛК

←Выступление белорусов в полуфинале «Евровидения»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика